УЛЬЯ́НАЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ Размешчана на ПдУеўрап.ч.Рас. Федэрацыі Утворана 19.1.1943. Пл. 37,3 тыс.км². Нас. 1463 тыс.чал. (2000), гарадскога 73%. Цэнтр — Ульянаўск. Найб. гарады: Дзімітраўград, Інза, Барыш.
Рака Волга падзяляе тэр. вобласці на ўзвышанае правабярэжжа і нізіннае левабарэжжа (Заволжа). Правабярэжная ч. занята Прыволжскім узв. (выш. да 353 м), левабярэжная — спадзіста-ўвалістай раўнінай. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, мергель, мел, гаручыя сланцы, фасфарыты, буд. матэрыялы. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -13 °C, ліп. 19 °C. Ападкаў каля 400 мм за год. Гал. рака Волга з прытокамі Свіяга, Сура, Вял. Чарамшан, Сызранка; Куйбышаўскае вадасх. Глебы чарназёмныя, на ПнЗ і З шэрыя лясныя ападзоленыя. Пераважаюць лесастэпы. Лясы займаюць 25% тэр., на ПнЗ буйныя масівы дубовых лясоў з дамешкамі ліпы, клёна, на ПнУ хваёвыя бары.
У.в. — індустр.-аграрны рэгіён Расіі. Доля прам-сці і буд-ва ў валавым рэгіянальным прадукце 39,2%, сельскай гаспадаркі 3,7%, сферы паслуг 57,1%. Вядучая галіна прам-сці — маш.-буд. і металаапрацоўка: вытв-сць легкавых і грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, самалётаў, цяжкіх і унікальных станкоў, аўтамаб. кранаў, с.-г. машын, абсталявання для хім. прам-сці, эл.-тэхн. вырабаў. Вытв-сць электраэнергіі 2,6 млрд.кВт∙гадз (1999) на ЦЭС і АЭС. Развіты харч. (мукамольная, крупяная, масларобная, мясная, спіртавая, піваварная), буд. матэрыялаў (цэмент, тэрмаізаляцыйныя матэрыялы, цэгла і інш.), лёгкая (шарсцяная, ільняная, трыкат., гарбарна-абутковая), лясная і дрэваапр.прам-сць. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 2 млн.га, у т. л. пасяўныя пл. 1,3 млн.га (1999). Пераважаюць збожжавыя (пшаніца, жыта, проса, грэчка) культуры. Вырошчваюць таксама тэхн. (сланечнік, цукр. буракі) і кармавыя культуры. Бульбаводства і агародніцтва. Жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак і коз, птушак. Рыбалоўства. Даўж. чыгунак 709 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 4615 км. Асн. чыгунка Казань—Ульянаўск—Сызрань, Разань—Ульянаўск—Дзімітраўград—Уфа, Пенза—Сызрань, аўтамагістраль Масква—Самара. Па тэр. вобласці праходзіць нафтаправод «Дружба». Суднаходства па р. Волга. Рачныя парты: Ульянаўск, Сенгілей.